11 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі прагназуе, што да закрыцця граніцы польскі бок прыме не больш за 150 транспартных сродкаў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДПК.
Так, за апошнюю гадзіну Польшча прыняла на сваю тэрыторыю 20 легкавых транспартных сродкаў і 6 аўтобусаў. "Улічваючы запаволенае афармленне, можна спрагназаваць, што польскі бок прапусціць на сваю тэрыторыю да закрыцця граніцы не больш за 150 транспартных сродкаў", - адзначылі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.
У пункце пропуску "Брэст" чаргі на ўезд у Еўрасаюз чакаюць грамадзяне розных краін.-0-
