11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На спецыяльна абсталяваных пляцоўках паблізу граніцы ўжо размешчана 800 літоўскіх грузавікоў, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Да аднаўлення літоўскім бокам нармальнага руху праз пункты пропуску "Мядзінінкай" і "Шальчынінкай" перамяшчэнне грузавікоў на літоўскай рэгістрацыі праз беларускую граніцу ажыццяўляцца не будзе. Звыш 1100 грузавікоў, што засталіся на тэрыторыі Беларусі і так і не дачакаліся адкрыцця літоўскім бокам граніцы, будуць знаходзіцца на спецыяльна абсталяваных для гэтых мэт стаянках паблізу беларускіх пунктаў пропуску "Каменны Лог", "Беняконі", "Бераставіца", "Катлоўка".
Такое рашэнне беларускім бокам прынята ў мэтах забеспячэння бяспекі на пад'язных да граніцы дарогах і захаванасці гэтых транспартных сродкаў.
Ужо на пляцоўках размешчана 800 літоўскіх грузавікоў: у "Бераставіцы" - 350, "Беняконях" - 160, "Катлоўцы" - 220, "Каменным Логу" - 70.
"Вадзіцелі, якія выканалі афіцыйныя пісьмовыя патрабаванні мытных органаў па перамяшчэнні транспартных сродкаў у спецыяльна ўстаноўленыя месцы, могуць пакінуць тэрыторыю Беларусі", - падкрэслілі ў ДМК.-0-