11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якая цяпер сітуацыя на беларуска-польскай граніцы і як пасля яе закрыцця будзе арганізавана работа мытні, расказалі ў прэс-службе ДМК, паведамляе БЕЛТА.
"Супрацоўнікі мытных органаў у пунктах пропуску на беларуска-польскай граніцы, якая па рашэнні польскага боку апоўначы 11 верасня будзе часова закрыта, працуюць у штатным рэжыме. У двух пакуль яшчэ функцыянуючых пунктах пропуску "Казловічы" і "Брэст" узмоцнены змены ў мэтах пропуску максімальнай колькасці аўтамабіляў у выпадку нармальнай падачы і прыёму транспартных сродкаў сумежным бокам", - сказалі ў ДМК.
За апошнія суткі ў пункце пропуску "Брэст" мытнікі своечасова аформілі ўсе легкавыя аўто і аўтобусы, што прыбылі з тэрыторыі Польшчы, - гэта каля 1 тыс. транспартных сродкаў. Цяпер выезду ў Польшчу тут чакаюць 1500 аўтамабіляў, зарэгістраваных у электроннай чарзе, якія выклікаюцца ў пункт пропуску па меры гатоўнасці польскага боку іх прыняць.
"Сістэма электроннай чаргі ў названых беларускіх пунктах пропуску функцыянуе ў штатным рэжыме, пасля рэгістрацыі ў якой магчыма чаканне выкліку на граніцу ў любым дазволеным для гэтага месцы. Яе работа не будзе прыпыняцца на час закрыцця Польшчай сумежных пунктаў пропуску", - дадалі ў ДМК.
У ведамстве прадаўжаюць маніторыць сітуацыю.-0-