Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2022, 15:50

Дэлегацыя МНС Беларусі прыме ўдзел у сесіі глабальнай платформы ААН

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 7-я сесія глабальнай платформы ААН па зніжэнні рызыкі бедстваў праходзіць у Інданезіі з 24 па 27 мая. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

У рамках сесіі запланаваны мерапрыемствы высокага ўзроўню, а таксама двухбаковыя сустрэчы Вадзіма Сіняўскага з кіраўнікамі выратавальных ведамстваў іншых краін і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый.

Напярэдадні самага значнага мерапрыемства ААН, прысвечанага пытанням скарачэння рызыкі бедстваў, міністр па надзвычайных сітуацыях выступіў з заявай, у якой адзначыў, што забеспячэнне бяспекі людзей, стварэнне паспяховых умоў для развіцця чалавечага патэнцыялу і захаванне навакольнага асяроддзя з'яўляюцца асновай міжнароднага гуманітарнага і экалагічнага права. Таксама ён запэўніў, што Рэспубліка Беларусь заўсёды гатова выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы і актыўна ўдзельнічаць у глабальных ініцыятывах, накіраваных на фарміраванне паспяховых і бяспечных умоў жыцця людзей.

Глабальная платформа па зніжэнні рызыкі бедстваў заснавана Генеральнай асамблеяй ААН і праводзіцца кожныя два гады для вызначэння вектара руху міжнароднай супольнасці ў галіне зніжэння рызыкі бедстваў.

Арганізатарам 7-й сесіі глабальнай платформы з'яўляецца Упраўленне ААН па зніжэнні рызыкі бедстваў сумесна з урадам Інданезіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі