Сцяг Серада, 10 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 снежня 2025, 13:27

Дажджы і парывісты вецер. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 11 снежня

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 11 снежня на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераважна воблачнае надвор'я. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, днём з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, ноччу па ўсходзе - ад нуля да плюс 3 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі