Сцяг Панядзелак, 23 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 чэрвеня 2021, 13:07

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 10 чэрвеня

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 10 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны 5-10 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, удзень - 21-27 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі