Фота з архіва
19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дождж з мокрым снегам чакаецца ў Беларусі 20 лістапада. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі: уначы мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, удзень у асноўным дождж. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, месцамі парывы 15-20 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе 0-6 градусаў, максімальная ўдзень 5-11 градусаў вышэй за нуль.-0-