Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 мая 2020, 18:38

Даследаванні для вызначэння імуннай праслойкі да COVID-19 правядуць у асобных раёнах

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя плануе правесці ў асобных раёнах краіны цэнтралізаваныя даследаванні для вызначэння імуннай праслойкі да COVID-19, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы пастараемся зрабіць гэта максімальна аператыўна. Па шэрагу раёнаў будзем праводзіць цэнтралізаваныя даследаванні ўсіх пацыентаў, якія знаходзіліся на бальнічным лісце ў апошнія два месяцы ў сувязі з рэспіраторнымі інфекцыямі", - сказаў Уладзімір Каранік.

Паводле слоў міністра, нельга выключаць верагоднасці другой хвалі захваральнасці на каранавірус у асенне-зімовы перыяд. "Таму мы будзем праводзіць даследаванні, каб вызначыць імунную праслойку сярод нашага насельніцтва. У нейкіх раёнах гэта будзе цэнтралізавана, недзе будзе наладжана магчымасць прайсці ўсім жадаючым", - дадаў ён.

Для такіх даследаванняў плануюць выкарыстоўваць экспрэс-тэсты на антыцелы да COVID-19. Чакаецца, што яны ў хуткім часе прыбудуць у краіну рэйсам з Кітая. На наступным тыдні чакаюцца дадатковыя пастаўкі. На першым этапе тэсты размяркуюць па медыцынскіх установах. Пасля гэтага дадуць магчымасць праходзіць тэсціраванне ўсім жадаючым.

Уладзімір Каранік растлумачыў, што экспрэс-тэсты паказваюць наяўнасць антыцел. У перыяд разгару клінічных сімптомаў яны выяўляюць наяўнасць імунаглабулінаў М, якія сведчаць аб актыўным інфекцыйным працэсе. Калі чалавек перахварэў некаторы час таму, у яго з'яўляюцца імунаглабуліны G. Пры наяўнасці падазрэнняў, звязаных з перанесеным у лёгкай форме захворваннем, можна будзе прайсці тэсціраванне, каб пацвердзіць іх або абвергнуць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі