24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вясеннія канікулы - падстава нагадаць дзецям ПДР. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў спецыяльным падраздзяленні ДПС "Страла" МУС.
"Падчас надыходзячых канікулаў у школьнікаў з'явіцца шмат вольнага часу, большую частку якога дзеці будуць праводзіць на вуліцы. Паважаныя дарослыя, не пакідайце непаўналетніх без нагляду. Перш чым адправіць дзіця на вуліцу, нагадайце яму аб простых, але эфектыўных правілах бяспечных паводзін на вуліцы: пераходзіць праезную частку толькі па пешаходным пераходзе, пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі спыніліся; быць вельмі ўважлівымі на дваровых тэрыторыях - нельга рэзка выходзіць ці выбягаць з-за прыпаркаваных аўтамабіляў; ехаць на веласіпедзе дазволена толькі па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці - па тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў", - расказалі ў ДПС.
У абавязковым парадку варта перавозіць дзяцей прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўваць спецыяльныя ўтрымліваючыя ўстройствы.
"Будзьце для дзіцяці станоўчым прыкладам на дарозе. Няхай канікулы будуць на радасць і дзецям, і дарослым", - дадалі ў ДПС.-0-