Фота з архіва
18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 7 градусаў, снег з дажджом і галалёдзіца чакаюцца сёння ў Беларусі. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння будзе воблачна з праясненнямі. Раніцай пераважна па паўночным усходзе, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). Так, у Брэсце і Гродне чакаецца дождж, у Віцебску і Магілёве - снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. У Мінску будзе без істотных ападкаў (верагоднасць іх выпадзення - 10-15 працэнтаў). У Гомелі чакаецца сухое надвор'е.
У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, днём з пераходам на паўднёвы 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, раніцай месцамі да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе ад мінус 4 па поўначы да плюс 7 па паўднёвым захадзе.-0-