18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінімальная тэмпература паветра мінулай ноччу даходзіла да мінус 29 градусаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Клічаве тэмпература склала мінус 29 градусаў, а ў Бабруйску - мінус 28 градусаў. У цэлым па краіне тэмпература паветра ўначы была 18-23 градусы марозу. У асобных раёнах паветра ахалоджвалася да мінус 24 градусаў. Па захадзе рэспублікі тэмпература паветра не паніжалася ніжэй за 15-17 градусаў марозу.
Як падкрэслілі спецыялісты, новыя тэмпературныя рэкорды не былі ўстаноўлены. Таксама яны дадалі, што чакаць анамалій надвор'я не варта. На наступным тыдні захаваецца такое ж надвор'е.-0-