Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2022, 12:48

Да +34°С. У Беларусі 30 чэрвеня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 30 чэрвеня максімальная тэмпература паветра дасягне 34 градусаў цяпла, аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер, 30 чэрвеня, будзе пераменная воблачнасць. Месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-усходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы могуць узмацніцца да 14 м/с. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 15-21 градус. Максімальная тэмпература днём дасягне 30-34 градусаў цяпла, а па паўночна-ўсходняй палавіне - плюс 26-29 градусаў.

Паводле слоў сіноптыкаў, 1 і 2 ліпеня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі гарачае надвор'е захаваецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі