Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2024, 14:51

Да 27 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 10 красавіка

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 27 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 10 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА расазалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду ноччу чакаецца невялікая воблачнасць, днём пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца ноччу паўднёвы 2-7 м/с, днём з пераходам на заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, па захадзе з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, на захадзе - да плюс 15. Днём будзе 21-27 градусаў цяпла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі