Сцяг Чацвер, 11 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 жніўня 2025, 09:01

Да +22°С будзе сёння ў Беларусі

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 22 градусаў будзе сёння ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння будзе воблачна з праясненнямі. Раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - навальніцы. У ранішні час месцамі чакаецца туман. Вецер прагназуецца заходні 4-9 м/с, днём у асобных раёнах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра днём складзе 16-22 градусы вышэй за нуль.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі