Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2019, 12:51

Да +13 чакаецца ў Беларусі 20 верасня

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 13 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў пятніцу, 20 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Уначы месцамі, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні 6-11 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла, удзень будзе ад 7 да 13 са знакам плюс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі