Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2025, 09:53

Чартарная праграма "Белавія" з Брэста ў Шарм-эш-Шэйх стартуе 1 снежня

Фота з архіва
Фота з архіва
28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чартарная праграма "Белавія" з Брэста ў Шарм-эш-Шэйх стартуе 1 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.

Як расказаў кансалідатар рэйса "АэраБелСэрвіс", рэйсы будуць выконвацца раз у 10 дзён. Борт - Boeing 737-800.

Таксама "Белавія" з 22 лістапада аднаўляе чартарную праграму з Магілёва ў Шарм-эш-Шэйх. Рэйсы будуць выконвацца раз у 10-11 дзён.

Шарм-эш-Шэйх - круглагадовы егіпецкі курорт, які прапануе турыстам пляжны адпачынак, дайвінг і снорклінг на Чырвоным моры, актыўныя забавы, экскурсіі, шопінг і начное жыццё.

"Белавія" плануе і далей выконваць палётную праграму з абласных аэрапортаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі