2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад чаго залежыць якасць правядзення ўборачнай кампаніі, расказаў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення кантролю за работай аграпрамысловага комплексу Камітэта дзяржаўнага кантролю Валерый Скрыпкін.
Наяўнасць праблемных гаспадарак у краіне не сакрэт ні для профільнага міністэрства, ні для выканкамаў, ні для КДК. "Яны ўсе ўжо вядомы. Патрэбны добры кантроль і дапамога - недзе тэхналагічна, недзе трэба дапамагчы рэсурсамі. Але самае галоўнае - арганізаваць, вядома, добры кантроль на ўсіх этапах вытворчасці таго ж зерня, калі мы гаворым пра ўраджай збожжа", - адзначыў Валерый Скрыпкін.
Калі весці размову аб якасці ўборкі і захаванасці ўсяго вырашчанага на палях, то ўсё пачынаецца не ў момант уборкі, а яшчэ на этапе сяўбы азімых, яравых культур. "Калі адбываюцца такія катаклізмы, як нядаўняя непагода, і зерне прыбіваецца да зямлі, важна тое, наколькі якасна была падрыхтавана глеба пад сяўбу. Таму што калі глеба няроўна падрыхтавана, то ні адзін талковы камбайнер нічога не зробіць. Ён будзе зямлю чапляць, камбайн будзе забівацца, і частка ўраджаю застанецца на полі", - падкрэсліў ён.
Намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Мурын згадзіўся са словамі прадстаўніка КДК і дадаў, што калі не будзе кантролю на кожным этапе і ўсе праблемы будуць заставацца аж да пачатку ўборачнай кампаніі, то гэта прадоўжыць уплываць на становішча гаспадарак.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.