Скрыншот відэа
Навіны сюжэта
"Праект "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА "
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь знаходзіцца ў найлепшым становішчы з усіх постсавецкіх дзяржаў. Такое меркаванне ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў ваенны эксперт і палітычны аналітык Якаў Кедмі.
"Давайце паглядзім, што адбылося з постсавецкімі дзяржавамі, якія прадалі сябе і выбралі антырасійскі курс. Паглядзіце, як жывуць Грузія, Украіна. А становішча дзяржаў, якія захавалі адносіны з Расіяй, значна лепшае. І самае лепшае становішча з усіх постсавецкіх дзяржаў у Беларусі. У многіх адносінах унутры ў вас нават лепш, чым у Расіі", - сказаў Якаў Кедмі.
Пацвярджаючы свае словы, аналітык звярнуў увагу на тэмпы эканамічнага развіцця Беларусі, адсутнасць алігархіі і ўнутраных праблем з тымі ці іншымі асацыяльнымі элементамі. "У Беларусі ёсць два найбольш важныя здабыткі - беларускі народ і тая інфраструктура і эканамічныя сувязі, якія не разбурылі, не разбазарылі, не прадалі за грашы. Іх захавалі і прадаўжаюць прымнажаць. На гэтых асновах Беларусь развіваецца і далей", - падкрэсліў ён.
Якаў Кедмі дадаў, што Беларусь не спрабавала і не спрабуе ўступіць у канфлікт ні з адной суседняй краінай. "Ні з Літвой, ні з Польшчай, ні з Украінай. Менавіта таму Беларусь і развіваецца так паспяхова. Дык якую альтэрнатыву цяперашняй уладзе яны (краіны Захаду. - Заўвага БЕЛТА) спрабуюць знайсці ў Беларусі? Самай паспяховай і ў адносінах да Усходняй Еўропы, і да многіх іншых краін. Часта гавароць пра Польшчу. А якія вялікія ўліванні былі ў польскую эканоміку! Бо без заходняй дапамогі Польшча эканамічна не праіснуе і дня. Я не кажу пра ўсе астатнія дзяржавы. А Беларусь спакойна развіваецца і не чакае нейкіх падарункаў або падачак. Вы развіваеце сваю эканоміку на ўзаемавыгадных умовах. Перш за ўсё не разрываючы натуральныя сувязі з Расіяй", - сказаў на заканчэнне аналітык.-0-