Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2024, 13:00

Больш за 600 работ і 300 устаноў адукацыі. Фінал конкурсу "ТэхнаЁлка" пройдзе ў дзіцячым тэхнапарку

Фота з архіва
Фота з архіва
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У заключным этапе рэспубліканскага конкурсу "ТэхнаЁлка" прымуць удзел больш за 600 работ з 300 устаноў адукацыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла загадчыца аддзела выставачнай і прэзентацыйнай работы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Марыя Радкевіч.

"З верасня па студзень у нашай установе праводзіцца рэспубліканскі конкурс "ТэхнаЁлка". У гэты момант мы фарміруем экспазіцыю заключнага этапу, дзе ўсе рэгіёны прадставяць свае экспанаты. З ёй можна азнаёміцца з сярэдзіны снежня па канец студзеня 2025 года. Сам конкурс праводзіцца для прыцягнення навучэнскай моладзі да навукова-тэхнічнай творчасці, выяўлення і падтрымкі таленавітай і адоранай моладзі, прапаганды навукова-тэхнічнай творчасці сярод дзяцей і моладзі, фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму ў навучэнцаў праз удзел у мерапрыемстве тэхнічнай накіраванасці", - расказала Марыя Радкевіч.

Конкурс праводзіцца ў рамках Года якасці, святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. "У нас 11 намінацый, адметнасцю гэтага года стане спецыяльная намінацыя ад Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка "Ёлка Перамогі". Вельмі шмат цікавых экспанатаў у рамках гэтай намінацыі зроблена і прывезена, пачынаючы з асобных ёлак, заканчваючы маштабнымі кампазіцыямі і цэлымі рэканструкцыямі гістарычных падзей. Некаторыя экспанаты нават даводзіцца здымаць на відэа, таму што фатаграфіі недастаткова, каб раскрыць усю задуму аўтараў. Астатнія намінацыі традыцыйныя, сярод іх "МультымедыяЁлка", "Дызайн-ёлка", "Хайтэк-ёлка", "Альтэрнатыўная ёлка", "РэтраЁлка", "Ёлка-трансформер", "Калядная кампазіцыя", "Навагодні сувенір", "Святочныя ўпрыгажэнні". Самая любімая намінацыя - "Сімвал 2025 года". Чакаецца год Змяі, вельмі шмат розных незвычайных змеек прадставілі: арт-аб'екты, змейкі ў кампазіцыях і гэтак далей. Ёсць унікальныя экспанаты", - праінфармавала загадчыца аддзела.

У заключным этапе прымаюць удзел больш за 600 работ з больш як 300 устаноў адукацыі з усёй краіны. "Ёсць установы адукацыі, якія штогод прывозяць экспанаты і становяцца прызёрамі. Напрыклад Смілавіцкі дзяржаўны каледж, яны заўсёды робяць вельмі маштабныя кампазіцыі, але бяруць не памерам, а разнастайнасцю тэхнік выканання. Там проста творы мастацтва з мноствам металаканструкцый. Наогул кожны год, калі мы аб'яўляем гэты конкурс, думаем, ну што яшчэ новага можна прыдумаць. Але фантазія людзей здзіўляе, яна проста невычэрпная. Гэты конкурс карыстаецца вялікай любоўю і папулярнасцю, таму што ён крэатыўны і звязаны з любімым усім святам. Навучэнцы і педагогі з душой падыходзяць да вырабу экспанатаў, якія ніколі не паўтараюцца. Кожны раз мы думаем, ну чым нас здзівяць на гэты раз. І кожны раз здзіўляюць, а некаторыя экспанаты нават уражваюць", - падкрэсліла Марыя Радкевіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі