Фота з архіва
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 3,8 тыс. работнікаў ЖКГ расчышчаюць вуліцы краіны ад снегу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
З самай раніцы камунальныя службы прыбіраюць снег і апрацоўваюць процігалалёднымі матэрыяламі вулічна-дарожную сетку населеных пунктаў. У першую чаргу расчышчаюцца ад снегу праезды грамадскага транспарту і прыпыначныя пункты, выхады з пад'ездаў, тратуары ўздоўж дамоў, кантэйнерныя пляцоўкі для вывазу смецця.
Па стане на 8.00 на вуліцах краіны працавала 892 адзінкі спецыяльнай камунальнай тэхнікі: 393 пескараскідальнікі і солераскідальнікі, 381 снегаўборачная машына, 118 машын для пагрузкі і вывазу снегу і іншай тэхнікі. Задзейнічана больш за 3,8 тыс. работнікаў ЖКГ.
Звярнуцца з заўвагамі па апрацоўцы дарожнага пакрыцця ад наледзі можна на нумары 115 і 125 (адзіны нумар дарожнай службы).-0-