Фота з архіва
30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1 тыс. турыстаў наведаюць Мінскі трактарны завод у перыяд навагодніх свят, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе завода.
"Попыт на экскурсіі ў навагоднія святы высокі. Ёсць запісы як на групавыя, так і на індывідуальныя наведванні. Большая частка турыстаў - школьнікі, паколькі цяпер перыяд зімовых канікулаў. Наведвальнікамі стануць і госці з Расіі. Час на экскурсіі па прадпрыемстве ў навагоднія святы быў практычна поўнасцю распісаны яшчэ тры месяцы таму. Цяпер мы ўжо вядзём запіс на сакавік і вясеннія школьныя канікулы", - адзначыў начальнік музейна-прамысловага цэнтра МТЗ Сяргей Сідаровіч.
У 2025 годзе МТЗ чакае наведвальнікаў 3-6 студзеня.-0-