Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2025, 13:57

Больш як 20 тыс. чалавек паўдзельнічалі за тыдзень у акцыі "Дай лесу новае жыццё!" 

Фота з архіва
Фота з архіва
20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У акцыі "Дай лесу новае жыццё!" за тыдзень прынялі ўдзел больш як 20 тыс. чалавек. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

У Беларусі набірае абароты добраахвотная грамадская акцыя "Дай лесу новае жыццё!". Па стане на раніцу 20 кастрычніка ў ёй прынялі ўдзел больш як 20,5 тыс. добраахвотнікаў. Гэта работнікі лясгасаў і валанцёры - школьнікі, студэнты, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, працоўныя калектывы прадпрыемстваў розных форм уласнасці і проста неабыякавыя грамадзяне.

Сумеснымі намаганнямі пасаджана ўжо звыш 7,5 млн дрэў. Аднаўленне лясоў праведзена на больш як 1,1 тыс. участкаў. Акрамя стварэння і дапаўнення лясных культур, валанцёры таксама дапамагаюць наводзіць парадак у лесе, ствараюць памятныя алеі, рэстаўрыруюць месцы адпачынку.

Асенняя акцыя "Дай лесу новае жыццё!" прысвечана Году добраўпарадкавання, яна прадоўжыцца да 31 кастрычніка ўключна. Каб стаць удзельнікам акцыі, дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі