Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лістапада 2025, 09:03

Бюджэтна-падатковы пакет законапраектаў на 2026 год плануецца разгледзець у першым чытанні ў канцы лістапада

Фота з архіва
Фота з архіва
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бюджэтна-падатковы пакет праектаў законаў на 2026 год плануецца разгледзець у першым чытанні ў канцы лістапада. Такая інфармацыя прагучала 3 лістапада ў час пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, у Палату прадстаўнікоў паступілі ўжо законапраекты "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год", "Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання". Чакаецца ўнясенне яшчэ аднаго - "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2026 год".

Законапраекты будуць разглядаць комплексна. Арыенціровачна іх разгляд у першым чытанні адбудзецца 25 лістапада. Адзначана, што гэта ключавая задача на бліжэйшы час.

На бягучай сесіі больш як за месяц прыняты 23 законапраекты і яшчэ 28 прапрацоўваюцца ў пастаянных камісіях, каля 10 будзе разгледжана на бліжэйшым пасяджэнні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі