Фота з архіва
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бесчалавечным і антыгуманным назвалі ў МЗС Беларусі рашэнне Латвіі аб забароне на ўезд беларускіх аўтамабіляў. Аб гэтым БЕЛТА заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
"Мы, на жаль, можам пацвердзіць гэту інфармацыю. Латвійскія ўлады сапраўды прынялі рашэнне забараніць з 0.00 16 ліпеня 2024 года ўезд і імпарт транспартных сродкаў з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі. Гэта ўдар па звычайных людзях. Цалкам зразумела, што ў першую чаргу пацерпяць змешаныя сем'і, грамадзяне дзвюх краін, якія ездзяць да сваіх сваякоў, турысты з дзецьмі, падарожнікі і гэтак далей. Таму мы лічым такі крок бесчалавечным і антыгуманным", - заявіў прадстаўнік МЗС.
Паводле слоў Анатоля Глаза, гэты крок не мае ніякага практычнага сэнсу, ніякага законнага прававога абгрунтавання і прывядзе да свядомага ўскладнення гуманітарных і культурных сувязей паміж Латвіяй і Беларуссю, узмацнення атмасферы недаверу.
"Шкадуем, што Рыга, відавочна дзейнічаючы на шкоду сваім нацыянальным інтарэсам, чарговы раз аддала перавагу такім нецывілізаваным і недэмакратычным мерам. Уся адказнасць за гэта ляжыць на латвійскім баку", - падкрэсліў прэс-сакратар.
Разам з гэтым ён адзначыў, што ў планах беларускага боку няма намераў прымаць сіметрычныя меры супраць грамадзян Латвіі: "Наадварот, мы адкрыты і зацікаўлены ў развіцці кантактаў з суседзямі, у тым ліку ў рамках дзеючага для латышоў бязвізавага рэжыму для наведвання нашай краіны".-0-