6 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова прайшло ўрачыстае адкрыццё маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы "Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Магілёве сабраліся маладыя дэпутаты, парламентарыі, гісторыкі, сярод якіх - вучоныя і выкладчыкі з Беларусі і Расіі. Учора яны прынялі ўдзел у адкрыцці фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву", а ўжо сёння пачнуць работу па тэматычных секцыях.

Як адзначыў у час адкрыцця рэктар МДУ імя А.А.Куляшова і мадэратар адной з секцый Дзяніс Дук, у гісторыі магілёўскай ВНУ Вялікая Айчынная вайна пакінула свой глыбокі след. "Многія нашы выкладчыкі, студэнты з першых дзён вайны пайшлі на фронт. І сёння памяць пра тыя падзеі, якая праламляецца праз выхаванне маладога пакалення, з'яўляецца краевугольным каменем. І калі мы бачым спробы фальсіфікаваць гісторыю, бачым скажэнне гісторыі, то нашым студэнтам вельмі проста тлумачыць рэальны стан спраў. Мы вязём іх у мясціны баявой славы, дзе равеснікі нашых студэнтаў пралілі сваю кроў. І калі хлопцы і дзяўчаты бачаць гэту жывую гісторыю праз гісторыю сваёй сям'і, свайго ўніверсітэта, сваіх равеснікаў, яны разумеюць, на чыім баку гістарычная праўда", - адзначыў ён.

Адна з місій ВНУ - трансліраваць гістарычную праўду людзям. "І ў гэтым плане нам таксама ёсць на чым стаяць, бо калі мы гаворым праўду, то гаварыць яе вельмі лёгка. Генпракуратура кожны год устанаўлівае колькасць спаленых вёсак. Лік перасягнуў далёка за 10 тыс. І зразумела, што калі мы называем гэтыя рэчы і паказваем карнікаў, якія спальвалі беларускія вёскі, называем іх імёны, устанаўліваць помнікі антыгероям не ўзнікае нават думкі. Таму мы на правільным шляху. Мы прырастаем новымі фактамі, і гэтыя факты ўключаем у агульную канву выхаваўчага працэсу ў рабоце з моладдзю".

Сярод тых, хто стаў удзельнікам форуму, - дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, выкладчык Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава Герман Рагозін. Ён падзяліўся, што да вывучэння гісторыі яго прывяла асабістая цікаўнасць. "Мой прадзед Нічыпар Цітавіч Віннікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам. Лічу, што захаванне гістарычнай памяці - гэта захаванне фундамента, на якім стаяць нашы народы, захаванне нашых народаў саміх па сабе. Таму што гэта, у першую чаргу, частка нашай самасвядомасці. Гэта нашы нацыянальныя алмазы, культурныя і духоўныя. І з гэтай мазаікі і атрымліваецца тая карціна, за кошт якой фарміруемся і мы самі".

Малады чалавек адзначыў, што сучасная моладзь прымае эстафету захавання гістарычнай праўды і памяці і будзе перадаваць гэту эстафету пакаленням будучым. "І сюды ўкладваюцца і гістарычныя даследаванні, і папулярызацыйныя праекты. Любоў да Радзімы пачынаецца, у першую чаргу, з ведання гісторыі сваёй Радзімы, як малой, так і вялікай. У беларусаў гэта добра атрымліваецца. Сам неаднаразова ездзіў у вашу краіну, па розных яе кутках, і для сябе як гісторык заўважыў адну рэч - у вас атрымліваецца ўлічыць, па сутнасці, кожны з перыядаў гісторыі: старажытнасць, сярэднявечча, новы, навейшы час. У вас атрымліваецца зберагчы старонкі, якія звязваюць нашы краіны, Беларусь і Расію", - рэзюмаваў ён.-0-
Фота Алега Файніцкага