Навіны сюжэта
""Па факце: рашэнні Першага". Праект БЕЛТА"
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белмедпрэпараты" плануе пашыраць лінейку аналагаў інсуліну. Аб гэтым у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па інавацыйным развіцці Сяргей Марчанка.
Ён адзначыў, што вытворчасць інсуліну на прадпрыемстве пачалася даволі даўно. Некалі на "Белмедпрэпаратах" нават выпускалі свіны інсулін. Затым перайшлі на выпуск чалавечага інсуліну з дацкай субстанцыі.
"З мінулага года мы маем магчымасць вырабляць такія прэпараты ў картрыджах. Гэтыя картрыджы выкарыстоўваюцца ў шпрыц-ручках. Акрамя таго, у супрацоўніцтве з расійскай кампаніяй мы вывелі аналаг інсуліну - інсулін аспарт. У планах работа над іншымі аналагамі інсуліну. Інсулінавыя аналагі - гэта наша будучыня, таму гэту лінейку мы будзем пашыраць", - сказаў Сяргей Марчанка.-0-
