Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2025, 14:29

Белгідрамет: у другой палавіне тыдня стане пахмурна, дажджліва і ветрана

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У другой палавіне тыдня кастрычнік зменіць яркую палітру на шэрыя адценні і стане пахмурна, дажджліва і ветрана. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Да сярэдзіны бягучага тыдня беларусы будуць любавацца рознакаляровым дываном пад яркімі сонечнымі прамянямі - тыповая залатая восень. У другой палавіне тыдня кастрычнік зменіць яркую палітру на шэрыя адценні і стане пахмурна, дажджліва і ветрана. Так у бліжэйшыя трое сутак (21-23 кастрычніка) на фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску ў Беларусі чакаецца пераважна сухое надвор'е, толькі 23 кастрычніка (чацвер) пад уплывам малаактыўнага франтальнага раздзелу месцамі па краіне пройдуць невялікія дажджы. Пры гэтым 21-22 кастрычніка (аўторак-серада) тэмпературны рэжым будзе знаходзіцца ў рамках сярэдніх шматгадовых значэнняў (кліматычная норма трэцяй дэкады кастрычніка 3,5-6,6 градуса). 23 кастрычніка (чацвер) у выніку паступлення цёплых паветраных мас з Заходняй Еўропы тэмпературны фон стане павышацца і ў начны час яшчэ будзе вагацца ад слабага мінуса да слабага плюса, а на сярэдзіну дня складзе 7-14 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 16. Пры ваганнях тэмпературнага фону ў начныя і ранішнія гадзіны ў вільготным паветры месцамі па краіне будуць адзначацца непрацяглыя туманы і слабыя галалёдныя з'явы", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 21 кастрычніка, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 градусаў па паўночным захадзе да плюс 6 градусаў па паўднёвым усходзе. Днём будзе 6-12 градусаў цяпла.

У сераду, 22 кастрычніка, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, днём - плюс 6-13.

У чацвер, 23 кастрычніка, месцамі па краіне пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў цяпла, па паўночным усходзе - ад нуля да мінус 2 градусаў. Днём будзе 7-14 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 16.

"Згодна з папярэднімі прагнозамі, у далейшым (24-26 кастрычніка) франтальныя раздзелы, што перамяшчаюцца праз тэрыторыю нашай краіны, абумовяць няўстойлівае з дажджамі рознай інтэнсіўнасці надвор'е. У дзённы час 24 кастрычніка (пятніца) месцамі дажджы будуць дасягаць моцных крытэрыяў. Разам з тым 24-26 кастрычніка (пятніца-нядзеля) у асобных раёнах краіны будзе ўзмацняцца вецер з парывамі 15-20 м/с. Пры гэым начныя мінімумы будуць вагацца ад нуля да 10 градусаў, а дзённыя максімумы будуць у межах ад 6 да 15 градусаў", - падзяліліся прагнозам сіноптыкі.

У пятніцу, 24 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 8-15.

У суботу, 25 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай і днём месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 7 градусаў, днём - плюс 6-13.

У нядзелю, 26 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-7 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 6-12.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі