Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 кастрычніка 2025, 17:50

Белгідрамет: надвор'е ў пачатку кастрычніка дасць магчымасць паспяхова завяршыць азімую сяўбу

Фота з архіва
Фота з архіва
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пачатку кастрычніка аграметэаралагічныя ўмовы для завяршэння азімай сяўбы будуць складвацца здавальняюча. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы, праведзенага ў канцы верасня, запасы прадукцыйнай вільгаці ў глебе пад азімымі культурамі зменшыліся, пры гэтым на большасці плошчаў, пераважна ў паўночнай палавіне рэспублікі, застаюцца яшчэ дастатковымі. У многіх раёнах паўднёвай палавіны краіны запасы прадукцыйнай вільгаці ў слоі глебы 0-20 см здавальняючыя, а месцамі дасягнулі нізкіх значэнняў - менш за 10 мм", - расказалі ў Белгідрамеце.

Паводле прагнозаў аграметэаролагаў, чаканыя дажджы паступова будуць увільгатняць верхні слой глебы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі