Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 ліпеня 2020, 14:55

"Белавія" часова не прымае да перавозкі свойскіх гадаванцаў на чартарных рэйсах

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" часова не прымае да перавозкі свойскіх гадаванцаў на чартарных рэйсах. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце авіяперавозчыка, паведамляе БЕЛТА.

"Пасажыр у краіне адпачынку ў выпадку выяўлення ў яго сімптомаў інфекцыі можа быць змешчаны на каранцін або ў медустанову для лячэння. Улічваючы гэта, а таксама немагчымасць прадаставіць спецыяльныя ўмовы для ўтрымання гадаванца пры адсутнасці хворага гаспадара, частка краін ўвялі забарону на ўвоз жывёл. Таму на час пандэміі каранавіруса авіякампанія не прымае да перавозкі свойскіх жывёл на чартарных рэйсах", - гаворыцца ў паведамленні.

"Белавія" просіць выбачэння за нязручнасці і спадзяецца на разуменне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі