28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы прагаласавалі за змяненні ў Канстытуцыю. ЦВК абнародавала папярэднія рэзультаты рэферэндуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Агульная колькасць грамадзян, уключаных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму - 6 млн 815 тыс. 667 чалавек. У галасаванні прыняло ўдзел 78,63 працэнта - гэта значыць больш за палавіну грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Такім чынам, лічыцца, што рэспубліканскі рэферэндум адбыўся", - адзначыў старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка.
За змяненне Асноўнага закона прагаласавалі 82,86 працэнта ад прыняўшых удзел у галасаванні выбаршчыкаў, або 65,16 працэнта ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму. Не падтрымалі прапановы па змяненні Асноўнага закона краіны 10,07 працэнта.
Брэсцкая вобласць - "за" - 64,21 працэнта, "супраць" - 7,74 працэнта,
Віцебская вобласць - "за" - 70,12 працэнта, "супраць" - 8,57 працэнта,
Гомельская вобласць - "за" - 71,08 працэнта, "супраць" - 9,2 працэнта,
Гродзенская вобласць - "за" - 63,4 працэнта, "супраць" - 10,95 працэнта,
Мінская вобласць - "за" - 64,58 працэнта, "супраць" - 9,63 працэнта,
Магілёўская вобласць - "за" - 71,69 працэнта, "супраць" - 10,4 працэнта,
Мінск - "за" - 55,13 працэнта, "супраць" - 13,23 працэнта.
"Такім чынам, папярэднія рэзультаты ёсць. Нагадваю, што ЦВК плануе правесці сёння ў 10.00 падагульняючую прэс-канферэнцыю. 3 сакавіка мы плануем правесці пасяджэнне камісіі і падвядзём канчатковыя вынікі рэферэндуму", - дадаў Ігар Карпенка.-0-