Фота МЗС
7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дубаі адбылося традыцыйнае пераднавагодняе мерапрыемства, арганізаванае Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Больш за дзвесце гасцей сабраліся на свята, каб сустрэць набліжэнне Новага года ў цёплай сяброўскай атмасферы.

З прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў звярнуўся Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Дубаі Аляксей Жалдыбін. "Знаходзячыся далёка ад роднай зямлі, асабліва важна захоўваць жывую сувязь з Беларуссю і адчуваць падтрымку землякоў. Такія сустрэчы - гэта не проста свята, а магчымасць для нашых суайчыннікаў аб'яднацца, адчуць сябе часткай вялікай беларускай супольнасці", - сказаў ён.
Кульмінацыяй вечара стаў паказ спектакля Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача. Артысты прадставілі гасцям тэатральную пастаноўку, прадэманстраваўшы высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і багатыя традыцыі беларускай сцэнічнай школы.

Дырэктар тэатра Вера Палякова-Макей выказала ўдзячнасць за магчымасць паказаць спектакль маленькім беларусам, якія жывуць у гэтай краіне.

На заканчэнне кожнаму дзіцяці паднеслі салодкі падарунак ад беларускіх кандытарскіх фабрык "Камунарка" і "Спартак".-0-
Фота МЗС