Таццяна Давыдзенка ў дзяцінстве шыла ўборы для лялек, у юнацтве - для сябе і блізкіх. Калі ж наша гераіня вырасла, то ператварыла прыгожае хобі ў справу ўсяго жыцця. Сёння яна - знакаміты беларускі дызайнер, чые работы вядомы ва ўсім свеце. У гэтым годзе Таццяна прадставіла на Тыднях моды ў Парыжы і Мілане калекцыю вячэрніх сукенак "Акварэль", натхніўшыся празрыстасцю і лёгкасцю акварэльнага жывапісу. Работы беларускі выклікалі сапраўдны фурор, пакарыўшы сэрцы нават самых патрабавальных крытыкаў.
Наша субяседніца прызнаецца, што літаральна з малых гадоў навучылася трымаць у руках іголку з ніткай. Самым любімым заняткам было стварэнне адзення. А галоўная мара - стаць мадэльерам.
- Шыла сукеначкі для цацак. У маёй лялькі быў свой уласны модны дом. Калі падрасла, вырашыла, што час пачынаць ствараць сапраўднае адзенне. Мае школьныя гады прыпалі на час усеагульнага дэфіцыту, калі складана было купіць новую тканіну, таму даставала бабуліны спадніцы з сукенкамі і перакройвала іх, - расказвае Таццяна. - Урокі працы для мяне былі аднымі з любімых, бо я ўмела практычна ўсё. І настаўнікі, вядома, гэта адзначалі.

Ведаючы, што дызайнер павінен умець не толькі шыць, але і добра маляваць, Таццяна Давыдзенка паступіла ў сталічную дзіцячую мастацкую школу мастацтваў нумар 1. За вышэйшай адукацыяй адправілася ў Інстытут сучасных ведаў імя Шырокава, дзе атрымала спецыяльнасць "дызайнер адзення".
У сваім першым конкурсе як прафесійны дызайнер яна прыняла ўдзел, з'яўляючыся яшчэ студэнткай другога курса. Прызавога месца тады не заняла, але вырашыла, што спаборнічаць будзе кожны год. У выніку адна з яе калекцый была прызнана лепшай і дзяўчыну запрасілі ў Парыж.

За сваю кар'еру Таццяна Давыдзенка папрацавала з дзясяткамі знакамітых артыстаў, стварыўшы для кожнага непаўторныя сцэнічныя вобразы. Напрыклад, сукенка, пашытая ў 2014 годзе для заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Жанет, непасрэдна ў час нумара мяняла колер і ператваралася ў птушак.
Некалькі тыдняў таму Таццяна Давыдзенка прыняла ўдзел у Тыднях моды ў Мілане і Парыжы. Дызайнер прадставіла калекцыю вячэрніх сукенак "Акварэль".
- Падрыхтоўка была сур'ёзнай, мы правялі каласальную работу, доўга займаліся падгонкамі, прымеркамі. Дзяўчынкі-мадэлі таксама шмат рэпеціравалі, каб дастойна выступіць. І ўсё атрымалася. Мы паказалі вельмі сур'ёзны ўзровень. З гонарам адказвалі, што з Беларусі, - удакладняе яна.

Таццяна Давыдзенка - гераіня нашага праекта "Беларусы ў кадры". Даведаліся ў яе пра тонкасці дызайну адзення, удзел у Тыднях моды ў Парыжы і Мілане, а таксама натхненне, якое дапамагае ствараць сапраўдныя шэдэўры.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Фота Віталя Піваварчыка, з архіва гераіні