Скрыншот відэа
Навіны сюжэта
""Па факце: рашэнні Першага". Праект БЕЛТА"
14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска хутка паляціць у космас. А вось ці возьмуць жанчыну не на арбіту, а на іншы полюс Зямлі - у Антарктыку, расказаў начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў Уладзімір Рыжыкаў у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".
Да гэтага часу ў экспедыцыі на Беларускую антарктычную станцыю адпраўлялі толькі мужчын. "Па шэрагу прычын. Павінны быць моцныя мужчыны з добрым здароўем, якія могуць вытрымаць усе суровыя кліматычныя ўмовы. Праца палярнікаў няпростая. Работа, звязаная са стварэннем станцыі, зборкай чарговых модуляў, - складаная фізічная праца. Не кожная жанчына можа гэта вытрымаць, - растлумачыў спецыяліст. - Ёсць свае нюансы, фізічныя і эмацыянальныя моманты. Не ўсё так проста".
Зрэшты, ён не выключыў уключэнне жанчын у склад беларускіх палярных экспедыцый. "Планы такія існуюць. Магчыма, што на кароткі тэрмін беларускія жанчыны змогуць з’явіцца на нашай станцыі ў Антарктыдзе", - дадаў начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў.
Дарэчы, жанчыны на нашай станцыі ўсё ж бывалі. Праўда, у складзе калег з іншых краін, іншых антарктычных экспедыцый. У прыватнасці, з Германіі. "Яны пражывалі на нашай станцыі, паколькі побач з яе тэрыторыяй праводзілі сумесныя з нашымі палярнікамі даследаванні", - расказаў Уладзімір Рыжыкаў.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.