Фота з архіва
19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь уводзіць электронныя візы для грамадзян 67 краін. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 16 снежня 2024 года нумар 953, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакумент уносіць змяненні ў візавыя правілы Беларусі. У прыватнасці, яны дапоўнены главой "Электронная віза". Такія візы будуць выдавацца ў аўтаматызаванай сістэме "Консул". Тэхналагічны парадак і ўмовы аказання гэтай электроннай паслугі, атрымання і прадастаўлення неабходнай інфармацыі ў электроннай форме вызначаюцца МЗС і Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг.
Электронныя візы выдаюцца ўладальнікам звычайных пашпартоў 67 дзяржаў, у тым ліку ЗША, Канады, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі, Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і іншых краін. Каб атрымаць такую візу, іншаземцам трэба будзе падаць візавую заяўку ў асабістым кабінеце адзінага партала электронных паслуг ААІС. Разглядаць заяўку будуць на працягу сямі каляндарных дзён. У тэрміновым парадку электронныя візы не выдаюцца.
Электронныя візы з'яўляюцца аднаразовымі і індывідуальнымі і выдаюцца на тэрмін не большы за 30 сутак. У залежнасці ад мэты паездкі прадугледжаны наступныя катэгорыі віз: дзелавая паездка, удзел у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках, прыватныя справы, турызм.
Пры ўездзе ў Беларусь і ў час знаходжання ў краіне іншаземец па патрабаванні кампетэнтных органаў абавязаны прад'яўляць экзэмпляр электроннай візы ў электронным выглядзе або на папяровым носьбіце.
Новаўвядзенне ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання пастановы.-0-