Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2025, 11:20

Беларусь і Куба абмеркавалі супрацоўніцтва ў ваеннай сферы 

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"
9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Куба абмеркавалі супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі. 

У ходзе афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Куба адбыліся перагаворы начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка міністра абароны Рэспублікі Беларусь Паўла Муравейкі з начальнікам Генеральнага штаба - першым намеснікам міністра Рэвалюцыйных Узброеных Сіл Рэспублікі Куба Раберта Легра Саталонга. 

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, а таксама парадак рэалізацыі канкрэтных мерапрыемстваў у рамках яго развіцця. Пацверджана ўзаемная гатоўнасць да далейшага ўмацавання беларуска-кубінскага партнёрства. 

4 жніўня ў рамках актывізацыі адносін, у тым ліку кантактаў у ваеннай сферы, Павел Муравейка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Куба.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі