Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2025, 13:03

Беларусь і Іран маюць намер інтэнсіфікаваць узаемадзеянне ў галіне фармацэўтыкі

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Іране Дзмітрый Кальцоў 19 кастрычніка сустрэўся з намеснікам міністра аховы здароўя, лячэння і медыцынскай адукацыі Ірана, кіраўніком Арганізацыі па кантролі за прадуктамі харчавання і медыкаментамі Махдзі Пірсалехі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У час размовы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях умацавання супрацоўніцтва паміж профільнымі структурамі дзвюх краін.

Субяседнікі адзначылі паступальнае развіццё адносін у сферы аховы здароўя. Была выказана зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння ў галіне фармацэўтыкі і медыцынскага абсталявання.-0-

Фота МЗС
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі