Сцяг Субота, 21 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2025, 15:11

Беларусь і Іран абмеркавалі стан супрацоўніцтва ў ваеннай сферы

Фота Мінабароны
Фота Мінабароны
25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кітайскім Цындаа міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін правёў сустрэчу з міністрам абароны і падтрымкі Узброеных Сіл Ірана Азізам Насірзадэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ваенным ведамстве Беларусі.

Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

Віктар Хрэнін адзначыў, што сустрэча на палях нарады міністраў абароны дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва наглядна дэманструе імкненне Беларусі і Ірана да выбудоўвання ўзаемавыгадных адносін як у двухбаковым, так і шматбаковым фарматах.

"У цяперашніх умовах няпростай ваенна-палітычнай абстаноўкі як ніколі важна праяўляць максімальную вытрымку. Па-ранейшаму лічым, што дыпламатыя з'яўляецца адзіным спосабам захавання тысяч жыццяў і такога няўстойлівага міру на Зямлі", - адзначыў ён.

Міністр абароны пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым пашырэнні супрацоўніцтва з Іранам і гатоўнасць да адкрытага дыялогу па ўсіх пытаннях.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі