18 снежня, Маскат /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі ўрадаў Беларусі і Амана ў Маскаце ў рамках візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве і адпрацавалі дарожныя карты па галінах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і Міністэрствам гандлю, прамысловасці і садзейнічання інвестыцыям Султаната Аман у галіне прамысловага супрацоўніцтва. Таксама бакі змацавалі подпісамі мемарандум аб узаемаразуменні паміж гэтым жа ведамствам Амана і Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Беларусі ў галіне стандартызацыі, метралогіі, ацэнкі адпаведнасці і акрэдытацыі.
"Мы гэтыя дакументы адпрацоўвалі непасрэдна перад выездам у Аман, і апошнія ўзгадненні вяліся яшчэ ўчора ўвечары. Тое, што мы да апошняга адпрацоўвалі ўсе фармулёўкі, сведчыць аб тым, што ёсць зацікаўленасць абодвух бакоў, - адзначыў у гутарцы з журналістамі міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. - Гэта першыя крокі, якія сёння выбудоўваюць архітэктуру нашага супрацоўніцтва ў названых галінах. А ў далейшым павінны быць дапоўнены ўжо канкрэтнымі праектамі па рэалізацыі тых задум, пра якія мы дамовіліся ў ходзе гэтага візіту".
Акрамя таго, у час візіту Прэзідэнта за рамкамі сустрэч на вышэйшым узроўні адбылося вельмі шмат кансультацый і перагавораў на ўзроўні міністраў - кіраўнікоў МЗС, Мінпрама і Мінсельгасхарча. "Разам са сваімі партнёрамі мы адпрацоўвалі канкрэтныя механізмы выбудоўвання супрацоўніцтва. А калі мы гаворым пра міністраў сельскай гаспадаркі, харчавання і прамысловасці, то адпрацаваны былі ўжо канкрэтныя рэальныя праекты. Узгоднены карты па рэалізацыі гэтых праектаў. Гэта датычыцца і расфасоўкі нашага дзіцячага сухога харчавання ў Амане і далейшага продажу на мясцовым рынку і за мяжой. Датычыцца паставак сухога малака, некаторых круп. Ёсць цікавасць да ветэрынарных прэпаратаў", - расказаў Максім Рыжанкоў.
Таксама вялася размова аб магчымасці пастаўкі мясной прадукцыі, паколькі ў беларускіх вытворцаў ёсць сертыфікаты халяль, і гэта дазваляе заходзіць на рынак Амана.
"Інакш кажучы, гэта ўжо не проста размовы, а канкрэтныя дамоўленасці, па якіх таксама падпісаны асобныя дарожныя карты. У іх вызначаны крокі, як мы будзем рэалізоўваць гэтыя праекты", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.
Ён адзначыў, што ў адпаведнасці з гэтымі картамі ўжо ў бліжэйшы час адбудуцца ўзаемныя візіты на ўзроўні дзелавых колаў, і прадстаўнікі кампаній на сваім узроўні зоймуцца наладжваннем доўгатэрміновых і трывалых адносін.
Акрамя таго, бакі ўзгаднілі тэкст сумеснай заявы ад імя кіраўнікоў дзяржаў. У дакуменце абазначаны ўсе ключавыя напрамкі супрацоўніцтва. "Гэта сумеснае камюніке адлюстроўвае сутнасць многіх дамоўленасцей, якія былі заключаны ў ходзе цяперашняга візіту", - адзначыў міністр.
У цэлым ён ацэньвае вынікі візіту як вельмі пазітыўныя і накіраваныя ў будучыню. "Пытанне цяпер у рэалізацыі. Як заўсёды гаворыць наш Прэзідэнт, мала дамовіцца, мала пагадзіцца, падпісаць нешта. Мяне вельмі радуе, што за падпісаннем пагадненняў ужо ідуць канкрэтныя дамоўленасці аб візітах нашых кампаній у Аман і аманскіх у Беларусь. Яны зацікавіліся нашай сістэмай аховы здароўя, лякарствамі, ветэрынарнымі прэпаратамі, малочкай, прадуктамі харчавання. Вельмі добра папрацавала тут дэлегацыя па лініі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.
Максім Рыжанкоў адзначыў, што Аман важны для Беларусі з пункту гледжання стварэння хаба для пастаўкі прадукцыі не толькі на мясцовы рынак, але і ў іншыя краіны рэгіёна, улічваючы вельмі шырокае кола кантактаў і тысячагадовы вопыт работы аманцаў на рынках Афрыкі, Індыі і іншых краін.
"Таму мы разлічваем на іх садзейнічанне. А іх садзейнічанне будзе, таму што яны таксама бачаць у гэтым сваю цікавасць. Яны паглядзелі на гаму прадукцыі, што намі выпускаецца, убачылі рэчы, якія могуць быць успрыняты не толькі тут, але і недзе ва Усходняй Афрыцы, на тых прадпрыемствах, у якія яны сёння ўклалі інвестыцыі за межамі краіны", - расказаў міністр.-0-