Фота БЧ
10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка (БЧ) у перыяд школьных асенніх канікулаў і лістападаўскіх свят з 3 па 9 лістапада ва ўсіх відах зносін перавезла каля 1153 тыс. пасажыраў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
"Гэта на 5,2 працэнта больш, чым за аналагічныя святочныя дні ў мінулым годзе. У міжрэгіянальных зносінах паслугамі беларускай магістралі скарысталіся 230 тыс. чалавек, або на 7 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. У міжнародных зносінах аб'ём перавозак павялічыўся на 10,4 працэнта і склаў больш за 93 тыс. пасажыраў", - расказалі ў прэс-цэнтры.
Паяздамі рэгіянальных ліній эканамкласа перавезена амаль 830 тыс. пасажыраў, або на 11,2 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Максімальны пасажырапаток адзначаўся 6, 7 і 9 лістапада. У гэтыя даты кожныя суткі паяздамі Беларускай чыгункі перавозілася каля 200 тыс. чалавек.
Асаблівым попытам унутрырэспубліканскіх зносінах у пасажыраў карысталіся паязды міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць па маршрутах Мінск - Гомель, Мінск - Брэст, Мінск - Віцебск, Мінск - Магілёў і Гомель - Віцебск.
Найбольш папулярнымі напрамкамі ў міжнародных зносінах былі Брэст - Масква, Мінск - Масква і Мінск - Санкт-Пецярбург.-0-