Фота з архіва
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі ў вёсцы Аксакаўшчына Мінскага раёна вакцынацыю супраць грыпу праходзяць усе супрацоўнікі, у якіх няма проціпаказанняў да прышчэпак, паведаміла намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы бальніцы Наталля Філімончык у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Арганізацыя работы сістэмы аховы здароўя ў перыяд уздыму сезонных вірусных захворванняў".
"Мы працуем з наступствамі сур'ёзных захворванняў, таму як ніхто разумеем актуальнасць вакцынацыі. Штогод мы вакцынуем 100 працэнтаў медыцынскіх работнікаў, якія не маюць проціпаказанняў", - сказала Наталля Філімончык. Яна заўважыла, што ўгаворваць супрацоўнікаў вакцынавацца не трэба. Кожны з іх бачыць, да чаго можа прывесці банальная вірусная інфекцыя.
Намеснік галоўнага ўрача адзначыла, што частку вакцыны бальніца атрымлівае за сродкі бюджэту, частку - закупляе сама. "У мінулым годзе нам гэтай вакцыны не хапіла, і мы дакуплялі. У гэтым годзе закуплялі крыху больш. І спісы на вакцынацыю, па платных паслугах мы пачынаем фарміраваць за некалькі месяцаў. Таму жадаючых на вакцынацыю больш чым дастаткова", - адзначыла яна.
Наталля Філімончык заўважыла: пасля пандэміі кавіду стала зразумела, што каранавірусная інфекцыя выклікае мікратрамбозы, парушаецца згусальная сістэма крыві. Вынікам гэтага захворвання становяцца інсульты, інфаркты і іншыя значныя праблемы. Часта пацыенты - гэта сапраўды аслабленыя людзі, у якіх узнікаюць грозныя наступствы.
Намеснік галоўнага ўрача дадала, што бальніца ў выпадку неабходнасці гатова перапрафіляваць частку ложкавага фонду на перыяд уздыму рэспіраторных захворванняў. "Наш ложкавы фонд - 460 ложкаў. Калі ўзнікае неабходнасць перапрафілявання аднаго аддзялення ў іншае, мы лёгка мяняем гэты профіль", - сказала яна.
Паводле слоў Наталлі Філімончык, перапрафіляванне, калі гэта спатрэбіцца, не зойме шмат часу. Пасля каранавіруснай пандэміі засталіся шлюзы, кіслародныя кропкі, канцэнтратары кіслароду, рэцыркулятары для абеззаражвання паветра. Вельмі вялікі запас дэзынфіцыруючых сродкаў, сродкаў індывідуальнай аховы, у тым ліку касцюмаў, шчыткоў, масак.
Намеснік галоўнага ўрача дадала, што на работу бальніцы таксама ўплывае сезоннасць. Летам узрастае колькасць пацыентаў з наступствамі пасля нырання і ўтаплення. Гэта пераломы шыйнага аддзела пазваночніка і пнеўманіі, якія ўзнікаюць пасля ўтаплення. Другая сезонная праблема - галалёдныя траўмы ў зімовую пару года.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-