Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 мая 2012, 17:04

Асноўным стратэгічным партнёрам у абаронным сектары эканомікі Беларусі застаецца Расія - Дзяржкамваенпрам

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўным стратэгічным партнёрам у абаронным сектары эканомікі Беларусі застаецца Расія. Аб гэтым заявіў сёння намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Ігар Быкаў на беларуска-расійскай навукова-практычнай канферэнцыі па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Быкаў адзначыў, што работа над стварэннем дзейснага механізму ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзвюх краін апошнія гады значна ажывілася, а абаронна-прамысловыя комплексы Расіі і Беларусі з'яўляюцца аднымі з найбольш арганізаваных і зацікаўленых у супрацоўніцтве сектарамі эканомік у Саюзнай дзяржаве.

Візітнай карткай расійска-беларускай кааперацыі ў рамках групы "Абарончыя сістэмы" ён назваў асноўны інвестыцыйны і вытворчы праект у галіне глыбокай мадэрнізацыі сродкаў ППА - ЗРК "Пячора-2М". Гэта адзіная ў СНД вертыкальна інтэграваная структура, мэта якой - распрацоўка, вытворчасць і мадэрнізацыя сродкаў ППА.

Цяпер амаль 280 прадпрыемстваў Расіі пастаўляюць для Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ) неабходныя матэрыялы і камплектуючыя. Пры гэтым практычна ўся прадукцыя прадпрыемства ідзе на экспарт, больш за 50 працэнтаў якога прыпадае на Расію. МЗКЦ распрацаваў і асвоіў у вытворчасці аўтатэхніку чацвёртага пакалення рознага прызначэння. На беларускую аснову манціруюцца баявыя сродкі аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу "Іскандэр" і рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Ураган-1М". У якасці прыкладу ўдзелу ў сумесных беларуска-расійскіх работах па стварэнню новых узораў узбраення прадстаўнік Дзяржкамваенпрама назваў распрацоўку комплексу "Бастыён".

Па-ранейшаму актуальнай застаецца мадэрнізацыя раней пастаўленага ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Расія валодае вялікім патэнцыялам па ўдасканаленню і аднаўленню ўзбраення і ваеннай тэхнікі, таму дасягнуць у гэтай галіне прагрэсу магчыма толькі шляхам кааперацыі беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў, лічыць Ігар Быкаў.

У канчатковым рахунку, падкрэсліў Ігар Быкаў, правядзенне ўзгодненай палітыкі ў галіне абароны садзейнічае фарміраванню адзінай абароннай прасторы, узмацненню абаронных патэнцыялаў дзвюх краін, а значыць, забеспячэнню бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі