Фота з архіва
30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 31 кастрычніка ў многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. З-за гэтага ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе воблачна. Часам пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, днём з пераходам на заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, у многіх раёнах з парывамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 5-11 градусаў цяпла, днём па паўднёвым захадзе - да плюс 13 градусаў.-0-