21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 5 тыс. чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!" у мінулыя выхадныя, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.
Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы на тэрыторыі ляснога фонду краіны ўстараняюцца наступствы ліпеньскага ўрагану. Паводле папярэдніх даных, моцнымі вятрамі была пашкоджана драўніна на плошчы 25 тыс. га з запасам драўніны 2,4 млн куб.м, пры гэтым суцэльным санітарным высечкам падлягала 2 млн куб.м. У выніку вятроў і дэталёвага абследавання аб'ём распрацоўкі толькі па суцэльных санітарных высечках вырас практычна ў тры разы і склаў 5,7 млн куб.м.-0-