16 сакавіка, Івацэвіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 16 сакавіка стартавала рэспубліканская акцыя "Лес! Дабро! Парадак!". Першымі ў яе ўключыліся і падалі прыклад іншым работнікі апарату Міністэрства лясной гаспадаркі і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Акцыя прадоўжыцца па 18 красавіка. Старт ёй далі на тэрыторыі комплексу па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай (ЗКС) у Івацэвіцкім доследным лясгасе. Там разам з работнікамі апарату Мінлясгаса працуюць прадстаўнікі рэспубліканскіх арганізацый - "Белдзяржпаляванне", "Беллесахова", рэдакцыя "Беларуская лясная газета". Яны займаюцца навядзеннем парадку, уборкай парасткаў, сухой расліннасці пасля зімы, пабелкай.
"Даём старт акцыі ў Брэсцкай вобласці, таму што ў Івацэвіцкім доследным лясгасе набліжаецца да завяршэння другая чарга пашырэння комплексу па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай. Гэта нам дазволіць вырошчваць дадаткова каля 2,5 млн сеянцаў з ЗКС. Наша акцыя прымеркавана да пяцігодкі якасці, якую аб'явіў кіраўнік дзяржавы. Пасадачны матэрыял з закрытай каранёвай сістэмай значна лепшы па сваёй якасці. Гэта ўплывае на прыжывальнасць", - растлумачыў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Андрэй Карась.
У Беларусі ў мінулым годзе атрымалі рэкордны аб'ём пасадачнага матэрыялу з ЗКС. Спецыялісты вырасцілі каля 38 млн сеянцоў. "Да 2030 года мы плануем каля 30 працэнтаў усіх лясных культур ствараць пасадачным матэрыялам з закрытай каранёвай сістэмай. Па мінулым годзе ў рэспубліцы стварылі каля 26 працэнтаў. Нарошчваем аб'ёмы, ствараем такія аб'екты", - адзначыў першы намеснік міністра.
Пераважна з ЗКС вырошчваюць сеянцы хвоі, елкі, пачалі ўводзіць лістоўніцу для замены ельнікаў, якія ўсыхаюць. "Пачалі вырошчваць даволі вялікі аб'ём цвердалістых парод (дуб). Спрабуем ствараць лесанасенныя плантацыі, каб збіраць насенне, гэта бук. З вязам пачынаем працаваць. Гэта ўсё пойдзе на замену яловых насаджэнняў", - расказаў Андрэй Карась.
У час акцыі "Лес! Дабро! Парадак!" беларусы могуць дапамагчы лясгасам у навядзенні парадку і добраўпарадкаванні ў лясным фондзе, у тым ліку месцах адпачынку, памятных знакаў, уздоўж дарог. Для гэтага жадаючым трэба звярнуцца ў лясніцтва або лясгас за інвентаром і пасадачным матэрыялам.-0-