18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйна-асветная акцыя "Дарогамі славы", прысвечаная 80-й гадавіне Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён", пройдзе ў Беларусі. У Нацыянальнай бібліятэцы пры ўдзеле прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, якія ўваходзяць у Штаб патрыятычных сіл, 18 чэрвеня падпісана адпаведнае палажэнне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"23 чэрвеня мы даём старт у Светлагорскім раёне, дзе 1-ы Беларускі фронт пад камандаваннем Канстанціна Ракасоўскага ажыццявіў прарыў фронту. Гэта легендарная падзея лета 1944 года. Там устаноўлены памятны знак ("Баграціён", устаноўлены на месцы пачатку легендарнай ваеннай аперацыі. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Вадзім Гігін.
"Акцыя шматпланавая, яна будзе ўключаць у сябе аўтапрабег, ускладанне кветак і ўрачысты мітынг каля памятных мясцін, звязаных з гісторыяй вызвалення. Таксама адбудзецца кіналекторый з паказам фільма "Час вярнуцца", - адзначыў старшыня праўлення РДГА (арганізацыю кіналекторыя бярэ на сябе "Веды"), падзякаваўшы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" за актыўнае супрацоўніцтва ў правядзенні акцыі. Кіналекторый прадугледжвае не проста паказ фільма, а размову, абмеркаванне падзей, якія адбываліся.
"Гэта маштабнае мерапрыемства, якое патрабуе вельмі сур'ёзных намаганняў, але ў пэўнены, што разам мы справімся. Гэта наш абавязак перад продкамі, якія вызвалілі нашу краіну, пазбавілі Беларусь, Савецкі Саюз, увесь свет у цэлым ад той самай карычневай чумы фашызму", - рэзюмаваў Вадзім Гігін.-0-
Як растлумачыў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня праўлення РДГА "Беларускае таварыства "Веды" Вадзім Гігін, акцыя пройдзе з 23 чэрвеня (з дня пачатку аперацыі Баграціён) па 28 ліпеня, калі была поўнасцю вызвалена ўся тэрыторыя Беларусі.
Далей, паводле яго слоў, акцыя пройдзе ў Бабруйску (27 чэрвеня), Чэрвеньскім раёне (2 ліпеня), Полацку (6 ліпеня), Гродне (16 ліпеня) і завершыцца 28 ліпеня ў Брэсце, азнамяноўваючы такім чынам 80-годдзе вызвалення ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Потым плануецца ўрачысты патрыятычны канцэрт, арганізацыяй якога займаецца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы выканкамаў. БРСМ удзельнічае ў арганізацыі інтэрактыўнай праграмы з моладдзю (правядзенне віктарын, квізаў і інш.).
Кульмінацыйным момантам на ўрачыстых мітынгах або канцэртах стане ўрачыстая перадача штандараў 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў кіраўніцтву адпаведных рэгіёнаў, звярнуў увагу Вадзім Гігін. "Мы ўжо дамовіліся, што гэтыя штандары будуць захоўвацца ў музеі, хоць ёсць ідэя ўстанаўліваць у аблвыканкаме. Гэта будуць вырашаць мясцовыя ўлады. Для кожнага рэгіёна гэта будзе, я ўпэўнены, рэліквія, якая азнамянуе на доўгія гады наперад гэту важную дату - 80-годдзе вызвалення Беларусі", - сказаў ён, дадаўшы, што будучыя пакаленні будуць успамінаць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, як цяпер успамінаюць 30-годдзе, 40-годдзе вызвалення - важныя даты, якія засталіся ў гісторыі дзяржаўнасці. Акрамя таго, у гэтыя дні завяршаецца праект "Газетныя радкі чытаючы сэрцам", які прадаўжаўся некалькі месяцаў.
"Гэта маштабнае мерапрыемства, якое патрабуе вельмі сур'ёзных намаганняў, але ў пэўнены, што разам мы справімся. Гэта наш абавязак перад продкамі, якія вызвалілі нашу краіну, пазбавілі Беларусь, Савецкі Саюз, увесь свет у цэлым ад той самай карычневай чумы фашызму", - рэзюмаваў Вадзім Гігін.-0-