Фота з архіва
1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзень пажылога чалавека ў трох рэгіёнах Беларусі адкрыліся новыя аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Адно з іх - у горадзе Карма Гомельскай вобласці. Аддзяленне разлічана на 80 месцаў і стане падтрымкай для жыхароў Кармянскага, Буда-Кашалёўскага, Чачэрскага раёнаў.
Акрамя таго, у Гомельскай вобласці ў перспектыве плануецца адкрыццё аддзяленняў кругласутачнага знаходжання на базе Старадзятлавіцкай бальніцы сястрынскага догляду і ўстановы аховы здароўя "Буда-Кашалёўская цэнтральная раённая бальніца" (кожнае да 80 месцаў).
У святочны дзень аддзяленне адкрылася і ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Яно разлічана на пражыванне 32 чалавек і поўнасцю аснашчана - ад сталовай да працэдурнага кабінета.
Таксама, адкрылася аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў у аграгарадку Міхалішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. У яго будынку размяшчаюцца 7 аднамесных і 19 двухмесных пакояў для пражывання 46 чалавек. Прадугледжаны пакой адпачынку, сталовая, медыцынскі кабінет, канферэнц-зала, малітвены пакой і г.д. На пастаяннай аснове задзейнічаны 8 валанцёраў сярэбранага ўзросту.
У Мінпрацы адзначылі, што гэта частка сістэмнай работы ў рамках Дзяржаўнай праграмы "Сацыяльная абарона". Да 2030 года запланавана адкрыццё яшчэ 29 такіх аб'ектаў па рэспубліцы.-0-