Яўген Каваленка. Фота з архіва
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр юстыцыі Яўген Каваленка расказаў журналістам, як будзе ўдасканальвацца сістэма натарыята, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння Міністэрствам юстыцыі праводзіцца выязная селектарная нарада па пытаннях удасканалення дзейнасці натарыята. "Цяпер у рэспубліцы дзейнічае каля 800 натарыусаў, якія забяспечваюць абслугоўванне насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання як у буйных гарадах, так і ў дробных населеных пунктах, у тым ліку ажыццяўляюць выезд у аграгарадкі. Дзяржава паслядоўна прытрымліваецца пазіцыі неабходнасці развіцця натарыята, пашырэння кампетэнцый натарыусаў і атрымання імі магчымасці для аказання дадатковых паслуг насельніцтву", - сказаў Яўген Каваленка.
Людзі як у буйных гарадах, так і ў невялікіх пасёлках маюць магчымасць спрошчана з найменшымі затратамі зарэгістраваць свае правы на нерухомую маёмасць, у тым ліку правы, якія ўзнікаюць у рамках атрымання ў спадчыну. "Мы будзем гаварыць аб розных новых напрамках дзейнасці натарыята і аб выкананні даручэння кіраўніка дзяржавы па далейшым удасканаленні работы натарыуса. Размова ідзе як аб амаладжэнні складу натарыусаў - цяпер імі рыхтуюцца стаць каля 50 маладых людзей, стажораў, так і аб укараненні ў дзейнасць натарыята новых і прагрэсіўных тэхналогій, механізмаў аддаленай работы", - растлумачыў міністр.
Паводле яго слоў, цяпер Міністэрствам юстыцыі ва ўзаемадзеянні з сотавымі аператарамі, банкамі, лізінгавымі кампаніямі ўкараняюцца механізмы аддаленага ажыццяўлення выканаўчых надпісаў натарыусамі і накіравання іх у лічбавым выглядзе для спагнання запазычанасці.
Абмеркаваць плануецца і іншыя пытанні. Напрыклад, наяўнасць у асобных населеных пунктах чэргаў да натарыуса, як раўнамерна размяркоўваць нагрузку паміж натарыусамі, укараняць аддаленыя механізмы работы, якія дадуць магчымасць, з аднаго боку, скараціць час чакання, каб трапіць да натарыуса, а з другога, забяспечыць якаснае абслугоўванне насельніцтва натарыятам. У прыватнасці, у адпаведнасці з унесенымі змяненнямі ў палажэнне аб Міністэрстве юстыцыі ў ведамства з'явілася кампетэнцыя на вызначэнне часовых затрат на ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў.
"Міністэрства як орган-рэгулятар вызначыць, якая колькасць часу патрэбна натарыусу для ажыццяўлення складаных натарыяльных дзеянняў, напрыклад, прадастаўленне шлюбнага дагавора, і які час патрэбны для таго, каб зрабіць простыя дзеянні, такія як выдача даверанасці або засведчанне згоды. Тым самым мы вырашаем пытанне аптымальнага размеркавання працоўных, кадравых рэсурсаў і, вядома ж, скарачэння часу на чаканне для грамадзян, якія хочуць атрымаць натарыяльныя паслугі", - падкрэсліў Яўген Каваленка.
Ён адзначыў, што на гэты момант дзейнічае лічбавая сістэма натарыята. Субъекты гаспадарання, простыя людзі могуць зарэгістравацца на партале, адкрыць свой асабісты кабінет і звярнуцца па ажыццяўленне шэрага натарыяльных дзеянняў аддалена. Таму размова пойдзе аб пашырэнні гэтай практыкі і ўключэнні зацікаўленых структур і суб'ектаў у гэту работу, каб скараціць і папяровы дакументаабарот, і тэрміны на ажыццяўленне тых ці іншых дзеянняў.-0-