Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2025, 09:49

Абмежаванні на наведванне лясоў паўсюдна зняты ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў у Беларусі зняты. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Ва ўсіх раёнах краіны адкрыта наведванне лясоў. Уся тэрыторыя краіны на інтэрактыўнай карце адзначана зялёным колерам.

Інтэрактыўная карта на партале Мінлясгаса пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор'я. Перад планаваннем паходу ў лясныя масівы спецыялісты рэкамендуюць азнаёміцца з актуальнай для рэгіёна абстаноўкай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі