Фота з архіва
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 9 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Абмежаванні дзейнічаюць у дзвюх абласцях. Гэта Бярозаўскі, Брэсцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Івачэвіцкі, Кобрынскі, Маларыцкі, Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, а таксама Віцебскі раён Віцебскай вобласці.
У ведамстве просяць устрымацца ад наведвання лясоў, а пры неабходнасці знаходжання ў лесе - выконваць правілы пажарнай бяспекі.
Плануючы паход у лес, варта даведацца пра актуальную сітуацыю ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор'я.-0-
