Сцяг Нядзеля, 1 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 красавіка 2025, 19:34

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 87 раёнах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі ўвяло абмежаванні на наведванне лясоў у пяці абласцях рэспублікі. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Абмежаванні ўведзены на тэрыторыі ўсіх раёнаў Віцебскай і Гродзенскай абласцей.

У Мінскай вобласці можна свабодна хадзіць у лясы толькі Салігорскага і Любанскага раёнаў, усе астатнія абмежаваны для наведвання. У Брэсцкай вобласці пад абмежаваннямі таксама ўсе раёны, акрамя Лунінецкага.

У Магілёўскай вобласці абмежаванні ўведзены ў 12 раёнах - Бялыніцкім, Бабруйскім, Быхаўскім, Глускім, Горацкім, Дрыбінскім, Кіраўскім, Клічаўскім, Круглянскім, Магілёўскім, Асіповіцкім і Шклоўскім.

Абмежаваны для наведвання таксама лясы Жыткавіцкага і Акцябрскага раёнаў Гомельскай вобласці.

Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах. Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі